Наша місія
Мы працуем дзеля гуманізацыі сістэмы медыцынскай і псіхалагічнай дапамогі людзям у месцах няволі.
Аб’ядноўваем людзей, каб супольна дамагацца справядлівасці, павагі годнасці кожнага чальца грамадства, роўнасці перад законам і забеспячэння праў і свабод для кожнага чалавека.
Дакументацыйная дзейнасць
Арганізацыя сістэмна дакументуе становішча з захаваннем права на медыцынскую і псіхалагічную дапамогу ў месцах пазбаўлення волі Беларусі. Гэтая праца вядзецца з 2021 года.
Збор індывідуальных сведчанняў
Інтэрв’ю з былымі зняволенымі, іх блізкімі, медыцынскімі работнікамі.
Дэталёвае фіксаванне выпадкаў парушэнняў права на здароўе зняволеных, асабліва:
адмоваў у медыцынскай дапамозе;
нясвоечасовасці аказання медыцынскай дапамогі;
адсутнасці доступу да жыццёва неабходных лекаў;
парушэнняў у наданні псіхіятрычнай і псіхалагічнай дапамогі;
катаванняў, жорсткага і бесчалавечнага стаўлення, ізаляцыі.
Асаблівая ўвага – групам рызыкі: жанчыны, дзеці, пажылыя, людзі з хранічнымі захворваннямі, з інваліднасцю.
Аналітычныя даследаванні і тэматычныя даклады
Правядзенне экспертных даследаванняў, падрыхтоўка і публікацыя на іх аснове тэматычных справаздач (напрыклад, па СІЗА, турэмнай медыцыне, жанчынам-вязням).
Даследаванні ўключаюць:
прававы аналіз;
статыстыку;
міжнародныя стандарты (Міжнародныя правілы абыходжання са зняволенымі, CPT, СААЗ).
Выкарыстоўваюцца ў міжнароднай адвакацыі і для падрыхтоўкі рэформаў.
Псіхалагічныя дзённікі і сведчанні
Дакументаванне суб’ектыўных перажыванняў, у тым ліку праз:
апавяданні ад першай асобы;
сны, малюнкі, пісьмы;
посттраўматычныя сімптомы.
Выкарыстоўваюцца ў даследчых праектах і для фарміравання рэкамендацый спецыялістам па рабоце з пацярпелымі.
Мэты дакументацыі:
Фіксаванне фактаў парушэнняў права на здароўе – для гісторыі і правасуддзя.
Падтрымка заснаванага на фактах і доказах ціску на рэжым.
Дапамога пацярпелым быць пачутымі і атрымаць прававую абарону – зараз і пасля ўсталявання дэмакратыі і законнасці ў Беларусі.
Падрыхтоўка базы для рэфармавання пенітэнцыярнай медыцыны і псіхалогіі пасля ўстанаўлення дэмакратыі і законнасці ў Беларусі.