У XXI стагоддзі, калі чалавецтва сур’ёзна гаворыць пра правы, годнасць і роўнасць, тысячы жанчын у Беларусі жывуць паводле іншых правілаў – тых, што дыктуе закрытая, жорсткая і прыніжальная пенітэнцыярная сістэма.
Гэты зборнік з’яўляецца вынікам міждысцыплінарнай аналітычнай працы спецыялістаў у галінах медыцыны, права, псіхалогіі і пенітэнцыярнай практыкі. Яго мэта – падаць дакладную, правераную і структураваную інфармацыю пра становішча жанчын, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі ў Рэспубліцы Беларусь.
Матэрыялы ахопліваюць шырокі спектр пытанняў: ад выканання міжнародных і нацыянальных стандартаў абыходжання з жанчынамі-зняволенымі да доступу да медыцынскай дапамогі, аховы рэпрадуктыўнага і псіхічнага здароўя, а таксама ўмоваў утрымання. Асобная ўвага надаецца псіхалагічным наступствам зняволення і сістэмным бар’ерам, з якімі жанчыны сутыкаюцца пасля вызвалення.
Азнаёміцца са зборнікам або спампаваць яго можна па гэтай спасылцы: https://doctorsby.com/ru/2025/06/25/13600/