beruen
Медыкі за правы чалавека

Медыкі за правы чалавека

Даследуем, каб змяняць

Даследуем, каб змяняць

Медыцына без гвалту

Медыцына без гвалту

Этыка і сумленне ў пенітэнцыярнай сістэме

Этыка і сумленне ў пенітэнцыярнай сістэме

Фіксуем, аналізуем, змяняем

Фіксуем, аналізуем, змяняем

Права на здароўе — не прывілей,<br>а норма

Права на здароўе — не прывілей,
а норма

Навуковы погляд на праблемы<br>за кратамі

Навуковы погляд на праблемы
за кратамі

Давер да лекара — аснова медыцыны

Давер да лекара — аснова медыцыны

Лячэнне ці пакаранне?<br>Сведчаць людзі і дакументы

Лячэнне ці пакаранне?
Сведчаць людзі і дакументы

Школа сацыяльнай адаптацыі: чаму існуючая сістэма не рыхтуе да свабоды

У беларускай пенітэнцыярнай сістэме існуе так званая «Школа сацыяльнай адаптацыі» — праграма, якая павінна дапамагаць людзям падрыхтавацца да жыцця пасля вызвалення. Але ці сапраўды некалькі заняткаў перад заканчэннем тэрміну могуць вярнуць чалавека да жыцця ў грамадстве?

Дзве былыя палітвязынкі — Дар’я (імя зменена) і праваабаронца «Вясны» Марфа Рабкова — апісваюць гэтую сістэму з розных бакоў. Іх гісторыі не супярэчаць адна адной. Наадварот, разам яны паказваюць, чаму сённяшняя мадэль адаптацыі фактычна не працуе.

«Гэта было хутчэй для справаздачы»

Марфа Рабкова. Фота: Макс Моррыссан

Марфа Рабкова адбывала пакаранне ў жаночай калоніі № 4 у Гомелі. Яна пацвярджае, што «Школа сацыяльнай адаптацыі» сапраўды існуе. Прыкладна за паўгода да вызвалення жанчын пачыналі збіраць у клубе калоніі. Сустрэчы адбываліся раз на тыдзень. Па словах Марфы, падчас заняткаў паказвалі ролікі, знойдзеныя ў інтэрнэце, праводзілі лекцыі і размовы.

Але галоўная праблема, на яе думку, заключалася ў тым, што гэтыя заняткі амаль не былі звязаныя з рэальнымі патрэбамі людзей.

«Хацелася б, каб яны былі больш якаснымі. [Нам] паказвалі нейкія відэа, якія знаходзілі ў інтэрнэце, але яны не заўсёды адпавядалі сапраўдным запытам людзей», – кажа Марфа Рабкова.

Яшчэ адной праблемай была адсутнасць індывідуальнага падыходу. У адной групе маглі апынуцца жанчыны, якія правялі ў калоніі дзесяць гадоў, і тыя, хто трапіў туды ўсяго некалькі месяцаў таму.

«Людзі толькі адаптуюцца да калоніі, а іх ужо пачынаюць адаптаваць да свабоды, ад якой яны яшчэ нават не паспелі адвыкнуць», – распавядае былая палітзняволеная.

На думку Марфы, гэта сведчыла пра тое, што галоўнай мэтай было не падрыхтаваць чалавека, а выканаць патрабаванне: кожны атрад павінен быў накіраваць пэўную колькасць людзей на заняткі.

«Яны не ведалі нават сучаснага жыцця»

Найбольш выразна недахопы такой сістэмы, паводле Марфы Рабковай, былі бачны на жанчынах, якія адбывалі працяглыя тэрміны. Яна ўзгадвае, што сустракала людзей, якія не карысталіся новымі беларускімі грашыма пасля дэнамінацыі, не ведалі, што такое сацыяльныя сеткі, ніколі не працавалі з камп’ютарам.

«Людзям вельмі страшна выходзіць на свабоду. Там трэба самому думаць, дзе жыць, дзе працаваць, як расказаць людзям пра свой досвед, каб яны ад цябе не адвярнуліся», – кажа Марфа Рабкова.

Менавіта таму яна лічыць, што сапраўдная падрыхтоўка павінна ўключаць сучасныя бытавыя і лічбавыя навыкі, псіхалагічную падтрымку і рэальную дапамогу ў працаўладкаванні.

Пры гэтым Марфа адзначае, што ў апошнія гады з’яўляліся і станоўчыя прыклады: курсы камп’ютарнай граматнасці, навучанне прафесіям, кірмашы вакансій, нават курсы праграмавання. Але пакуль гэта хутчэй асобныя ініцыятывы, чым цэласная сістэма.

«Да свабоды трэба рыхтаваць не за тры сустрэчы»

Калі Марфа гаворыць пра тое, што адбываецца перад вызваленнем, то Дар’я прапануе паглядзець на праблему шырэй. На яе думку, галоўная памылка ў тым, што дзяржава пачынае гаварыць пра адаптацыю толькі напрыканцы тэрміну. Яна ўспамінае, што перад вызваленнем таксама існавалі некалькі сустрэч.

«Табе чытаюць лекцыю пра шкоду алкаголю, пра тое, як важна разумець адзін аднаго ў сям’і, пасля запаўняюць анкету. Вось і ўсё, што робіць калонія перад тым, як чалавек вернецца ў свет», – распавядае Дар’я.

На яе думку, праблема значна глыбейшая. На працягу ўсяго тэрміну чалавек жыве ва ўмовах інфармацыйнай ізаляцыі: абмежаваныя кантакты з роднымі, цэнзура перапіскі, недахоп незалежнай інфармацыі, мінімум магчымасцей падтрымліваць сувязь са знешнім светам. Таму некалькі лекцый перад вызваленнем не могуць кампенсаваць гады ізаляцыі:

«Людзі, якія правялі ў калоніі пяць, дзесяць гадоў, выходзяць і разумеюць, што не гатовыя да жыцця за плотам».

Дзве гісторыі — адна праблема

Былыя палітвязынкі гавораць пра розныя бакі адной сістэмы. Марфа паказвае, што існуючая «Школа адаптацыі» занадта фармальная і не ўлічвае рэальныя патрэбы чалавека. Дар’я тлумачыць, чаму гэтая праблема не можа быць вырашана некалькімі сустрэчамі перад вызваленнем: падрыхтоўка да жыцця пачынаецца не за паўгода да канца тэрміну, а ў першы дзень знаходжання ў калоніі.

Калі чалавек гадамі губляе сувязі з сям’ёй, сучасным светам, інфармацыяй і навыкамі самастойнага жыцця, вярнуць яго да нармальнага жыцця за некалькі лекцый ужо немагчыма.

Менавіта таму рэсацыялізацыя павінна быць не асобным этапам перад вызваленнем, а адной з галоўных задач усяго часу адбывання пакарання. Інакш «Школа сацыяльнай адаптацыі» застаецца толькі назвай, якая мала ўплывае на тое, наколькі чалавек будзе гатовы да жыцця на свабодзе.